У найбліжэйшы час на Кубе можа з'явіцца зборачная вытворчасць тэхнікі МАЗ

23 мая 2016
Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам кубінская дэлегацыя накіравалася на Мінскі аўтамабільны завод. Там першы віцэ-прэзідэнт заявіў аб тым, што ў найбліжэйшы час на Кубе можа з'явіцца ўласная зборачная вытворчасць тэхнікі МАЗ. Дэлегацыя правяла на заводзе каля гадзіны - госці азнаёміліся з выставай найноўшай аўтамабільнай тэхнікі і прайшлі па зборачным цэху. Асабліва Мігеля Марыа Дыяса-Канеля Бермудэса зацікавіла камунальная тэхніка і машыны для перавозкі вялікіх грузаў - цягачы і самазвалы. Дарэчы, прадукцыя Мінскага аўтамабільнага і трактарнага заводаў даўно вядомая на Востраве свабоды. Два месяцы таму, падчас візіту беларускай дэлегацыі на Кубу, быў заключаны яшчэ адзін буйны кантракт на пастаўку тэхнікі МАЗ амаль на 4 мільёны еўра.