У беларуска-польскіх адносінах на першым плане эканоміка

13 апреля 2017

Стварэнне новых сумесных вытворчасцяў, актывізацыя ўзаемнага гандлю і павелічэнне прытоку да нас польскага капіталу - у беларуска-польскіх адносінах на першы план сёння выходзіць эканоміка. Садзейнічанне ў гэтым гатовыя аказаць і парламентарыі. У Беларусі з візітам знаходзіцца польска-беларуская група на чале з дэпутатам сейма Адамам Андрушкевічам. Сёння госці сустракаліся з членамі Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі. Як адзначана, тавараабарот паміж краінамі ў 2 мільярды долараў неабходна павысіць яшчэ на мільярд. За тры дні дэпутаты правялі шэраг сустрэч з бізнесменамі, у прыватнасці, сёння гаворка ішла аб удзеле польскіх інвестыцый у рэканструкцыі Лідскага замка.