У Беларусі ВУП у студзені вырас на 4,6 %

20 февраля 2018

Эканоміка Беларусі ў першы месяц года дэманструе рост: так, ВУП у студзені вырас на 4,6 %. Пра гэта паведаміў намміністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Ён адзначыў, што гэта вынік тэндэнцый мінулага года. Сярод іх - і рост зарплат, які, у сваю чаргу, паўплываў на спажывецкі попыт. Паніжэнне ставак па крэдытах спрыяла росту інвестыцый і станоўча адбілася на будаўнічай сферы. Таксама Беларусь стала больш дзейсна працаваць і на знешніх рынках. Сярод галоўных вынікаў года Аляксандр Чарвякоў назваў працу над пакетам дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва.

Аляксандр Чарвякоў, намміністра эканомікі Беларусі: "Ёсць і негатыўныя трэнды - гэта паніжэнне прамых замежных інвестыцый. І ўрад, і Адміністрацыя Прэзідэнта ўвесь 2017 год актыўна працавалі над цэлым комплексам дакументаў. Гэта па лібералізацыі эканомікі, па стварэнні спрыяльнага інвестыцыйнага асяроддзя. І мы спадзяемся, што гэты пакет дакументаў паўплывае на тое, каб інвестар пайшоў, прыйшоў у нашу эканоміку".

На калегіі Мінэканомікі з удзелам прэм'ер-міністра прэзентавалі карту магчымасцяў для інвестараў у Беларусі. Яна змяшчае інфармацыю пра 100 прыярытэтных праектаў. А таксама звесткі пра тое, куды ўкладваць грошы, на якіх умовах, дзе найболей рацыянальна размяшчаць вытворчасць і ў якіх рэгіёнах. Агульны аб'ём інвестыцый топ-100 - каля 4 млрд долараў. Пры іх выбары ўлічвалася праграма імпартазамяшчэння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.