У Беларусі зробяць больш жорскай выдачу хуткіх пазык

17 февраля 2014

Праект указа ўжо разглядаецца. Рэгулятарам мікрафінансавых аперацый выступіць Нацбанк. Сёння гэты рынак, вядома, не параўнаць з крэдытаваннем банкамі. Але хуткія і даступныя грошы без даведак і паручыцеляў карыстаюцца вялікім попытам у насельніцтва. Пры гэтым мала хто задумваецца, што прывабная прапанова можа прывесці да фінансавага краху.


Ва ўказе будуць прапісаны і іншыя нормы. Гэта выключэнне якіх-небудзь дадатковых плацяжоў, забарона на змену працэнтнай стаўкі або тэрміну выплаты. Штраф не павінен будзе перавышаць суму самой пазыкі. Прад'явяць патрабаванні і да арганізацый - не кожная з іх зможа лічыцца мікрафінансавай.