У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму

1 мая 2013

Сёння ён вырас на 5,5% і складае 974 тысячы 110 рублёў. Апошні раз стаўка павышалася ў лютым. Для розных груп насельніцтва максімальнае значэнне БПМ складзе 1 мільён 74 тысячы 680 рублёў. Такая планка ўстаноўленая для працаздольнага насельніцтва.


C павышэннем бюджэту пражытачнага мінімуму павялічваюцца і памеры працоўных і сацыяльных пенсій. На столькі ж узрастуць і памеры некаторых дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта адначасовая матэрыяльная дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці, якая складае сёння 10 бюджэтаў, і дапамога, якую выплачваюць падчас нараджэння другога і наступных дзяцей.


 Акрамя таго, сёння амаль на 5% узрос мінімальны спажывецкі бюджэт. Так на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек у разліку на месяц ён складзе 1 мільён 527 тысяч 270 рублёў.