У Беларусі паслугі, якія рэалізуюцца ў электронным выглядзе, неўзабаве могуць абкладацца падаткам

8 июля 2016

З наступнага года ў Беларусі мабільныя дадаткі, музыка, кнігі, фільмы, гульні і іншыя віды паслуг, якія рэалізуюцца ў электронным выглядзе, могуць абкладацца падаткам. Як заявілі прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах, у першую чаргу новыя правілы крануць замежныя кампаніі, якія аказваюць паслугі на тэрыторыі нашай краіны, аднак не выключаная магчымасць збірання падатку з карыстальнікаў, якія купляюць паслугу ў Беларусі. На гэты момант гаворка ідзе пра ПДВ са стандартнай стаўкай на дваццаць працэнтаў.

Ігар Скрыннікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Беларусі: "У гэтым кірунку рухаецца ўвесь свет. Усе зацікаўленыя, каб гэтыя віды прыбыткаў абкладаліся падаткам на тэрыторыі тых дзяржаў, якія з'яўляюцца крыніцай выплаты прыбытку. Мы ў гэтай частцы не з'яўляемся выключэннем, таму мы зараз распрацоўваем гэтыя пытанні. Месцам рэалізацыі гэтых відаў паслуг будзе прызнавацца Рэспубліка Беларусь. Гэтыя віды прыбыткаў павінны будуць абкладацца ПДВ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Неўзабаве ўсе прапановы будуць накіраваныя ў Міністэрства фінансаў для наступнага абмеркавання з усімі зацікаўленымі органамі.