У Беларусі прыбралі больш за 40 % плошчаў зерневых і зернебабовых культур

6 августа 2023

Больш за 40 % плошчаў зерневых і зернебабовых культур прыбрана ў Беларусі. Без кукурузы, грэчкі і проса хлеба намалочана 2 млн 765 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 34 цэнтнеры з гектара. Лён выцераблены на 30 тыс. гектараў - гэта амаль 69 % плошчы.