У Беларусі шосты раз за год зніжаецца стаўка рэфінансавання

21 июня 2023

У Беларусі ў шосты раз за год знізяць стаўку рэфінансавання. З 28 чэрвеня мінус яшчэ чвэрць працэнта, у выніку паказчык будзе на ўзроўні 9,5 % гадавых.

Такое рашэнне сёння прыняў Нацбанк з улікам сітуацыі, што складваецца ў эканоміцы. Галоўным чынам дадае ВУП і захоўваецца тэндэнцыя запаволення інфляцыйных працэсаў. Таксама рэгулятар адзначае аднаўленне дзелавой актыўнасці і павелічэнне ўнутранага спажывання.

З пачатку года ключавая стаўка страціла 2,5 %.