"Каб чалавек жыў як чалавек…". Выстава пад такой назвай да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна збірае знаўцаў і аматараў жывапісу і літаратуры ў Нацыянальнай бібліятэцы! Сярод экспанатаў - рэдкія выданні знакамітых твораў гэтых пісьменнікаў: "Мінскі напрамак", "Людзі на балоце"," Сэрца на далоні". Асаблівая ўвага – ілюстрацыям - лінагравюры Наталлі Паплаўскай, скульптурныя сюжэтныя кампазіцыі Эдуарда Агуновіча, каларытныя творы Людвіга Асецкага, напоўненыя дэталямі і падрабязнасцямі ілюстрацыі Аляксандра Дэмарына. Лёгкія, дакладныя і па-майстэрску вывераныя вобразы Арлена Кашкурэвіча.
Цэнтрам аповеду знакамітых аўтараў заўсёды з’яўляецца чалавек, яго думкі і ўчынкі. Наведаць выставу можна да 15 мая.
Выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна
16 февраля 2021













