У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Іванаўскай вобласці Расіі

15 апреля 2016

Перспектывы супрацоўніцтва ў гэтыя хвіліны абмяркоўваюць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і губернатар края Павел Канькоў.

Пачаўся дзень з ускладання вянка да манумента Перамогі. Госці ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Праграма візіту вельмі насычаная - сустрэчы ва ўрадзе, падпісанне шэрагу праграмных дакументаў, наведванне прадпрыемстваў і правядзенне першага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іванаўскага рэгіёна. Летась узаемны тавараабарот перавысіў 67 мільёнаў долараў. Найбольшая цікавасць у гандлёва-эканамічным узаемадзеянні - супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці тэкстылю, абутку, машын, абсталявання і транспартных сродкаў.