У Беларусі з’яўляюцца новыя праекты ў імпартазамяшчэнні малочных прадуктаў

1 февраля 2022

Леташні экспарт беларускага харчавання перавысіў 6 мільярдаў долараў. Як адзначае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, мы прадавалі нашы прадукты ў 106 краін. Гандлёвы патэнцыял пастаянна ўзмацняе і ўдзел айчынных вытворцаў на буйных міжнародных выставах. Так, перапрацоўшчыкі малака, сярод якіх і Слуцкі сыраробны камбінат, з 13 па 17 лютага прэзентуюць свае навінкі ў Дубаі. 

Усё больш прадпрыемстваў АПК прапануюць і ноу-хау ў імпартазамяшчэнні. Напрыклад, Вілейка стане пілотнай пляцоўкай у Беларусі, дзе асвояць вытворчасць сыру "Камамбер". На старце будуць тры тоны сыру за суткі. Новы інвестпраект па імпартазамяшчэнні рэалізуе холдынг "Першы малочны", адным з філіялаў якога хутка і стане вытворчасць у Вілейцы. 

Павышаны попыт на беларускую малочную прадукцыю і ў Кітаі. Па прагнозах экспертаў, у найбліжэйшыя гады экспарт нашых прадуктаў у КНР дасягне аднаго мільярда долараў.