У Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва

8 февраля 2018

Сёння ўначы рознічныя цэны дадалі дзве капейкі. У Беннафтахіме растлумачылі што гэта адбылося праз значны рост кошту нафты і павелічэнне з 1 лютага ставак акцызаў на нафтапрадукты. Як адзначылі ў канцэрне, цана аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самай нізкай у Еўропе.