У Беларусі намалочана больш за 6,8 млн тон збожжа з улікам рапсу

26 августа 2023

На рахунку кожны каласок - аграрыям засталося апрацаваць менш за 7 % плошчаў.

На сёння ў краіне намалочана звыш 6 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа з улікам рапсу. З іх без малога 6 мільёнаў тон збожжавых каласавых і зернебабовых культур і каля 940 тысяч тон рапсу. Усе рэгіёны краіны завяршылі церабленне лёну. Працягваюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана каля 44 тысяч тон.

Салома ўбрана на 59 % да скошаных плошчаў. Завяршылі сяўбу азімага рапсу на зерне Мінская, Брэсцкая, Магілёўская, Віцебская і Гомельская вобласці. Актыўна ідзе ўборка бульбы. У лідарах Віцебскі рэгіён.