У Беларусі пачалі распрацоўку магутнага гусенічнага камбайна

16 февраля 2015

Ён прызначаны для палёў з вялікай ураджайнасцю. Такі заказ у "Гомсельмаша" зрабіла Амурская вобласць Расіі. Кампанія ўжо мае такі вопыт. Але новая машына будзе мець аптымізаваную сістэму кіравання і хадавую частку.

Камбайны аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сельгастэхнікі маюць высокі рэйтынг. Доследны ўзор гусенічнай машыны "Гомсельмаш" плануе выпусціць ужо сёлета.