У Беларусі - ідэальнае надвор'е для ўборачнай кампаніі

18 июля 2014

У Беларусі - ідэальнае надвор'е для ўборачнай кампаніі. Значна павялічваюць тэмп аграрыі Гомельскага рэгіёну - 142 000 тон у іх. Брэсцкая і Гродзенская вобласці ззаду. У апошняй - самая высокая ўраджайнасць. У гонку ўжо ўключыўся і Віцебскі рэгіён. Намалоту пакуль менш за працэнт, але на наступным тыдні да кампаніі далучацца ўсе гаспадаркі паўночнага рэгіёну. Усяго ж на сёння намалочана больш за 268 000 тон новага ўраджаю.