У Беларусі рыхтуецца пакет мер па забеспячэнні стабільнай працы эканомікі на фоне сусветнага спаду

1 апреля 2020
Праект указа распрацаваў Дзяржаўны камітэт па маёмасці для аказання падтрымкі суб'ектам прадпрымальніцтва, чыя дзейнасць найбольш схільная да неспрыяльнага ўплыву эпідэміялагічнай сітуацыі.  Сярод іншага прапануецца зрабіць адтэрміноўку па арэнднай плаце за памяшканні, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці. Аднак і ад арэндадаўцаў-прыватнікаў таксама чакаюць паслабленняў для бізнесу. 

Віктар Нікілайкін, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Гэта датычыцца і банкаў,  і мясцовых органаў улады. Там прадугледжаны і асобныя падатковыя канікулы. Там прапанавана мінімізаваць, зрабіць адтэрміноўку або растэрміноўку, напрыклад, па арэндзе. У першую чаргу мы гаворым пра дзяржаўную арэнду. Але ў той жа час мы звяртаемся да тых удзельнікаў, якія сёння з'яўляюцца трымальнікамі тых або іншых будынкаў і збудаванняў, якія здаюць у арэнду свае памяшканні, каб яны таксама зрабілі пэўныя  патуранні".