У Беларусі будуць выпускаць замарожаны бярозавы сок

20 апреля 2015

Выпрабавальную партыю замарозілі на адным з прадпрыемстваў Белкаапсаюза. Пасля праходжання ўсіх лабараторных даследаванняў будзе прынята рашэнне аб прамысловай вытворчасці гэтага прадукту. Сёння бярозавік папулярны ў ЗША і Вялікабрытаніі. Не выключана, што і ў замарожаным выглядзе яго можна будзе пастаўляць у гэтыя краіны. Больш падрабязна аб новай тэхналогіі раскажа Наталля Кузьміцкая.

Вытворчая лабараторыя на харчовым камбінаце ў Маладзечне - як кантрольны пункт на мяжы. Калі бярозавік, які прывозяць сюды лясгасы, няякасны, ніводная яго кропля на вытворчасць не трапіць.

Гэтая партыя бярозавіка эксперыментальная. Толькі пасля ацэнкі смакавых якасцяў і карысных уласцівасцяў новага прадукту будзе прынята рашэнне аб далейшай вытворчасці замарожанай бярозавай вады.

Замарожаны прадукт - вынік пошуку новых формул. Сёлета патрабаванні да вытворчасці бярозавіка сталі яшчэ больш строгія, таму ў лабараторыі асвойваюць новыя тэхналогіі.

Сок - прадукт дарагі і экспартаарыентаваны. У замарожаным выглядзе спажыўкааперацыі змогуць актыўна прадаваць яго за мяжу. Сёння беларускі бярозавы ў топе самых карысных прадуктаў у жыхароў ЗША і Вялікабрытаніі.

У Савецкім Саюзе шклянка бярозавіка каштавала 8 капеек, кошт у нашай краіне сёння не стаў большы. У той час як на захадзе за яго гатовыя плаціць любыя грошы. У спісе заказчыкаў нават галівудскія зоркі. Пакуль вялікія пастаўкі за акіян толькі ў планах. Бярозавік актыўна адгружаюць у Расію, Туркменістан і Аўстрыю.