У Беларусі 5 абласцей-мільянераў - каравай-2022 сёння важыць 7 мільёнаў 835 тысяч тон

30 августа 2022

Рэкордны ўраджай сабралі ў Баранавіцкім раёне. Там абмалацілі амаль на траціну больш збожжа, чым летась. На некаторых палях здымалі да 80 цэнтнераў з гектара. Лідзіруюць і па тэмпах. 

У Брэсцкай вобласці ўбралі 98 % плошчаў. Паўночныя рэгіёны таксама не адстаюць. У Віцебскай вобласці пераадолелі мяжу ў мільён тон збожжа. Працуюць у тым ліку і маладыя спецыялісты, якія толькі-толькі прыехалі на свае першыя рабочыя месцы. Марыя Тройніч працягне тэму (падрабязнасці ў відэа).