Падпісаны выніковы Пратакол пасяджэння Беларуска-Славацкай міжурадавай камісіі

2 октября 2015

Цырымонія падпісання выніковага Пратакола 12-га пасяджэння Беларуска-Славацкай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылася сёння ў Мінску ў будынку Міністэрства замежных спраў. Беларускую частку Камісіі ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, славацкую - Генеральны сакратар Міністэрства эканомікі Славакіі Расціслаў Хованц.

У рамках цырымоніі быў таксама падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж беларускай кампаніяй "Белэксімгарант" і славацкім "Эксімбанкам". Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар "Белэксімгаранта" Генадзь Міцкевіч і намеснік генеральнага дырэктара "Эксімбанка" Мілан Горват.