Навукоўцы завяршылі выпрабаванні шэрагу машын і маніпулятараў новага глебаапрацоўчага комплексу

30 июля 2019

Складаныя  ўмовы надвор’я  патрабуюць паскарэння тэмпаў усіх тэхналагічных працэсаў у палях. Для гэтага на базе цэнтра па механізацыі сельскай гаспадаркі ў Нацыянальнай акадэміі навук распрацоўваюць новыя высокапрадукцыйныя машыны ў дапамогу аграрыям. І гэта не толькі збожжапрыбіральная тэхніка, але і машыны для нарыхтоўкі кармоў, прэсоўкі цюкоў і ўборкі саломы з палёў.

Адразу пасля ўборачнай   пачнецца не менш адказны перыяд - падрыхтоўка глеб і сяўба азімых. Навукоўцы завяршылі выпрабаванні шэрагу машын і маніпулятараў  новага глебаапрацоўчага комплексу і сеялак павялічанай прадукцыйнасці.