Уборачная-2020. Намалочана амаль 8 мільёнаў тон збожжа

14 сентября 2020
Зараз беларускія хлебаробы ўбіраюць апошнія гектары. Засталося крыху больш за 2 % плошчаў. Намалочана амаль 8 мільёнаў тон. У лідарах па намалоце традыцыйна сталічны рэгіён. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскім. Зараз у разгары ўборка цукровых буракоў. Таксама трэба сабраць гародніну і садавіну. Не меней важная пара і для сяўбы азімых.