Уборка збожжавых і рапсу пачалася ў Мінскай вобласці

19 июля 2016

Аграрыям давядзецца прыбраць ураджай з палёў агульнай плошчай амаль паўмільёна гектараў. Сёння найбольш актыўна вядуць ўборку ў Салігорскім і Слуцкім раёнах. Там дажджы не так моцна паўплывалі на ход уборачнай кампаніі. Зараз сярэдняя ўраджайнасць - 33,3 цэнтнера з гектара. Аднак неспрыяльныя ўмовы надвор'я могуць змяніць гэтыя лічбы.

Зараз па ўраджайнасці лідзіруе Дзяржынскі раён. Там атрымліваюць амаль 60 цэнтнераў з гектара. Крыху менш намалочваюць у Нясвіжскім. Замыкае тройку лідараў Мінскі раён.