Уборка збожжавых набліжаецца да завяршэння

26 августа 2017

Годныя вынікі паказваюць і нашы аграрыі. Уборка збожжавых набліжаецца да завяршэння.

Cярэдняя ўраджайнасць сёлета - 36 цэнтнераў з гектара. Намалочана больш як 7 мільёнаў тон збожжа. У цэлым па краіне засталося ўбраць менш чым 8% плошчаў. У лідарах па-ранейшаму Мінская вобласць. Цэнтральны рэгіён зараз набліжаецца да адзнакі 2 мільёны тон. Першымі жніво скончылі аграрыі Брэсцкай вобласці. А вось у паўночным рэгіёне яшчэ трэба ўбраць амаль траціну плошчаў.