У беларускіх вытворцаў будзе больш прэферэнцый у гандлёвых цэнтрах краіны

11 октября 2023

Беларускім вытворцам гатовыя падаць прэферэнцыі ў гандлёвых цэнтрах краіны! МАРГ падпісаў пагадненне з прадстаўнікамі найбуйнейшых гандлёвых аб'ектаў. Размова - аб паніжэнні арэнднай платы і так званых арэндных канікул (адтэрміноўцы плацяжоў мінімум на тры месяцы)  У профільным міністэрстве растлумачылі - на многіх буйных гандлёвых пляцоўках нашы вытворцы прадстаўленыя сваімі магазінамі. Скідкі будуць стымуляваць фірмовы гандаль.    

Пагадненне пачне працаваць з 1 лістапада. МАРТ разлічвае - да гэтага часу далучацца і новыя ўдзельнікі. Сёння гэта 65 суб'ектаў гаспадарання - ім належыць 139 гандлёвых цэнтраў па ўсёй краіне.