Цэны на беларускі красовер "Джылі Атлас" будуць ніжэйшыя за агучаныя раней

1 декабря 2017

Аб гэтым сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў начальнік камерцыйнай службы "БелДжы". Паводле слоў Кірыла Шаламіцкага, кошт на аўтамабілі агучаць 15 снежня падчас афіцыйнага адкрыцця дылерскіх цэнтраў у Мінску. І як нам стала вядома, перадзаказ на аўто ўжо зрабілі парадку двухсот пакупнікоў у нашай краіне.

Афіцыйна мадэль на рынак выведуць ледзь раней - 12 снежня - на заводзе ў Жодзіне, дзе красовер прадставяць усім ахвочым. Акрамя таго, "Джылі Атлас" будуць прадаваць у васьмі расфарбоўках. Апроч традыцыйных чорнага, белага і серабрыстага колераў, з'явяцца залацісты, чырвоны і шэры базальт.