Тэмпы ўборачнай кампаніі паскараюцца

25 июля 2019

Каравай Мінскай вобласці важыць ужо амаль чатырыста тысяч тон. Тэмпы ўборачнай кампаніі паскараюцца. Усяго на палях цэнтральнага рэгіёна задзейнічаны дзве тысячы камбайнаў. Аграрыі ўбіраюць таксама рапс і лён. Найбольшы ўклад у агульны каравай пакуль на поўдні цэнтральнага рэгіёна. Такім чынам, сярод дваццаці двух раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім раёне – пяцьдзясят дзве з паловай тысячы тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Слуцкага: у іх засеках амаль сорак тры тысячы. Далей ідзе Капыльскі раён. Тут аграрыі намалацілі 35 000 тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, то тут лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць шэсцьдзясят адзін цэнтнер з гектара. У тройцы лідараў Клецкі раён - тут сорак дзевяць цэнтнераў з гектара - і Дзяржынскі - сорак шэсць.