Таццяна Лугіна: На рынку дзяржзакупак краін ЕАЭС беларускім вытворцам вельмі складана выйграць тэндар

3 июня 2019

На рынку дзяржзакупак  краін ЕАЭС беларускім вытворцам на сёння вельмі складана выйграць тэндар. Гэта ў "Галоўным эфіры" заявіла старшыня канцэрна Беллёгпрам Таццяна Лугіна. Таму патрэбныя адзіныя падыходы і правілы гульні, каб вызначальнымі фактарамі былі толькі цана, якасць прапанавання і  гарантаваны аб'ём паставак.  Тым больш рынак Еўразійскага саюза для беларускіх швейнікаў перспектыўны, нягледзячы на тое што канкурэнцыя павялічваецца і ўнутры аб'яднання, і з прыходам новых краін па дагаворы аб свабодным гандлі. 

За першы квартал прадпрыемствы Беллёгпрама экспартавалі больш за палову выпушчанай прадукцыі. У геаграфіі гэта 47 краін. Шостую частку тавару прадалі ў далёкае замежжа.