Экспартны патэнцыял Беларусь прэзентуе на міжнароднай будаўнічай выставе ў ААЭ

23 ноября 2015

Свой экспартны патэнцыял Беларусь упершыню прэзентуе на міжнароднай будаўнічай выставе The big 5, якая стартавала сёння ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. На тры дні блізкаўсходні форум у Дубаі сабраў сотні значных рэгіянальных кампаній-забудоўшчыкаў, імпарцёраў, сусветных вытворцаў будматэрыялаў. На сваёй выставачнай пляцоўцы Беларусь прапанавала шырокі асартымент тэхнікі і тавараў айчыннай вытворчасці, сярод якіх такія брэнды, як БелАЗ, МАЗ-МАН, МАЗ, Белшына, Керамін і іншыя.

Эксклюзіўна на выставе будзе паказаная мадэль усюдыхода БМЕ-1015 вытворчасці МАЗ-МАН. Гэты высокапраходны транспартны сродак, прызначаны для перамяшчэння ў цяжкіх дарожных умовах. Спецыяльна для блізкаўсходняга рынку кампанія - дыстрыб'ютар беларускай прадукцыі зрабіла дарагі цюнінг аўтамабіля і адаптавала яго да гарачых умоў пустынь і складана-праходнай мясцовасці. Дарэчы, на ўсюдыход ужо знайшоўся і першы пакупнік - адзін з арабскіх шэйхаў.