Будаўнічы тыдзень стартаваў у Мінску

17 апреля 2013

У міжнароднай выставе ўдзельнічаюць больш за сто  кампаній з 5 краін постсавецкай тэрыторыі. Форум удала супаў  з пачаткам будаўнічага сезона. А значыць,  ёсць шмат тэм для абмеркавання.


 


Дзмітрый  Цітоў - падрабязней. Беларускі будаўнік добра зарэкамендаваў сябе на міжнародным рынку. Добрая падстава, каб правесці тыдзень будаўніцтва ў Мінску. Другі дзень навідавоку флагманы машынабудавання. Прадстаўленыя абсталяванне і прыборы, укараненне ў вытворчасць якіх  спрыяе рашэнню шматлікіх эканамічных праблем у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. А вось нашы найбліжэйшыя  суседзі і прадстаўнікі з Еўропы не засталіся сядзець у кабінах сваіх цяжкавагавікоў. З пачаткам будаўнічага сезона  яны ўжо на нашай выставе. Больш сто кампаній з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі і Германіі. Цікавасць ёсць, бо за мінулы год Беларусь дасягнула добрых вынікаў па экспарце будаўнічых паслуг - 420 мільёнаў долараў. Ва ўмовах  катаклізмаў  надвор’я без сучаснай буйнагабарытнай тэхнікі не абысціся. Напрыклад, будаўніцтва жылых дамоў у прамым сэнсе слова замарозілася з-за непагоды. Зараз тэмпы будуць актыўна нарошчвацца, таму перад Міністэрствам архітэктуры  і будаўніцтва стаіць   нялёгкая задача. Беларускія кампаніі плануюць максімальна выкарыстаць напрацоўкі ў будаўнічай сферы, як унутры краін, так і на міжнародным рынку. Чаго варты вопыт   аказання будаўнічых паслуг у Расіі і Венесуэле.