У шведскім Эстэрсундзе стартуе першы этап Кубка свету па біятлоне

26 ноября 2017

Сёння ў шведскім Эстэрсундзе стартуе першы этап Кубка свету па біятлоне. Адкрые сезон супермікст. У адзіночнай змяшанай эстафеце выступяць Ірына Крыўко і Антон Смольскі. Яны адправяцца на дыстанцыю пад 14-м нумарам. А ў вячэрняй праграме - змяшаная эстафета. У беларускай камандзе пад 15-м стартавым нумарам - Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін, Надзея Скардзіна і, вядома, Дар'я Домрачава. Напярэдадні адразу пасля трэніроўкі, нам удалося запісаць эксклюзіўнае інтэрв'ю з нашымі дзяўчатамі.

Пачатак прамой трансляцыі першага супермікста ў гэтым сезоне ў 16:05. Эфір гонкі на тэлеканале "Беларусь 5". У 19:10 на "Беларусь 2" змяшаная эстафета. Не прапусціце!