Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца да 11% гадавых

16 октября 2017

На гэтым тыдні зніжаецца стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 11,5% да 11% гадавых. Дзейнічаць рашэнне пачне з серады, 18 кастрычніка. Прынята яно ў канцы верасня (27.09) па выніках штоквартальнага пасяджэння па прагнозах сітуацыі ў эканоміцы. Адзначана таксама, што працягвае запавольвацца інфляцыя: у жніўні ў гадавым выразе прырост спажывецкіх цэн знізіўся да 5,3%.