Адбылася сустрэча старшыні Мытнага камітэта Беларусі з кітайскім калегам спадаром Юй Гуанчжоу

10 мая 2015

Абмен інфармацыяй, узаемадзеянне ў праваахоўнай тэматыцы і ўзаемнае прызнанне аперацый мытнага кантролю. Сёння ў Мінску адбылася сустрэча старшыні Мытнага камітэта Беларусі Юрыя Сянько з кітайскім калегам спадаром Юй Гуанчжоу. У рамках сустрэчы будзе падпісана пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Пагадненне дазволіць у рэжыме рэальнага часу абменьвацца папераджальнай інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках. Гэта вельмі важны дакумент для абедзвюх краін. Такі кірунак будзе цікавы як для Беларусі, так і для Кітая. І сёння ж на сустрэчы Юрый Сянько і спадар Гуанчжоу вызначылі стварыць рабочыя групы.

Варта яшчэ сказаць, што бакі прагаварылі, як у далейшым будуць праходзіць вылічэнні і збіранне мытных пошлін, падаткаў, уключаючы ўсе спадарожныя пытанні. І ў большай ступені тыя, якія могуць прывесці да парушэнняў мытнага заканадаўства. Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік беларускага мытнага ведамства, менавіта пытанні ў галіне кантрабанды наркатычных сродкаў, псіхатропаў і прэкурсораў. У рамках візіту кітайскай дэлегацыі запланаваны візіт у лагістычны цэнтр Шчытамірычы, адзін з найбуйнейшых у Беларусі.