Салавейчык: Супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга - гарантыя харчовай бяспекі ў перыяд санкцыйнага націску

30 марта 2022
Актывізацыя саюзнага партнёрства па ўсіх кірунках - гэта гарантыя харчовай бяспекі ў адказ на санкцыйны націск. З гэтым згаджаюцца ўсе ўдзельнікі сустрэчы ў горадзе на Няве, а значыць, перад малым і сярэднім бізнесам адкрываюцца новыя магчымасці. Такое меркаванне тэлеканалу "Беларусь 1" агучыў старшыня Камісіі па прамысловай палітыцы, інавацыях і гандлі Пецярбурга Кірыла Салавейчык.