Сачыць за міжнароднымі перавозкамі можна будзе з космасу

15 января 2014
Аб такой вельмі смелай, але ажыццявімай перспектыве сёння ў сталіцы гаварылі кіраўнікі мытных органаў Беларусі і Расіі. Пакуль праект на стадыі абмеркавання. Таксама асаблівую ўвагу прадстаўнікі краін-саюзніц надалі і надзённым пытанням, у прыватнасці, мерам па ліквідацыі шэрых схем паставак аўтамабіляў на тэрыторыю Мытнага саюза.

Андрэй Бельянінаў, старшыня Мытнай калегіі Саюзнай дзяржавы, кіраўнік ФМС Расіі: Грамадзяне замежных дзяржаў увозяць аўтамабілі на тэрыторыю нашых краін. І яны ідуць на разборку. Яны ўвозяць без забеспячэння, без выплаты пошлін. І ў Расіі, і ў Беларусі такіх выпадкаў даволі шмат. Мы лічым, што звыш адной машыны грамадзяне без забеспячэння ўвозіць не павінны.

Гаварылі сёння і аб спрашчэнні працэдуры мытнага афармлення. Плануецца адмяніць завярэнне папяровай копіі дэкларацыі. Чакаецца, што дакумент на вываз тавару за межы Мытнага саюза зараз будзе падавацца ў электроннай форме.