Сістэму дакладнага земляробства ўкараняюць у Глыбоцкім раёне

17 октября 2021

У Глыбоцкім раёне  ўкараняюць сістэму дакладнага земляробства. Цэнтр, дзе вывучаюць прынцыпы IT-падыходу да працы на зямлі, функцыянуе на базе Глыбоцкага прафесійнага ліцэя. У яго аснове  лічбавыя тэхналогіі, якія дазваляюць  жорстка кантраляваць расход паліва і ўгнаенняў, разлічваць час пасадкі культур і апрацоўкі палёў. У ліцэі ўсталявана ўласная метэастанцыя для атрымання дакладнага прагнозу надвор'я. Ад правільна выбранага часу працы ў полі  напрамую залежыць ураджайнасць культур. Вучэбныя ўгоддзі апрацоўваюць энерганасычаным трактарам, якім кіруе аўтапілот. Такім чынам механізатар можа канцэнтравацца   выключна на якасці ўзворвання або сяўбы. 

У найбліжэйшыя 5 гадоў  сістэму дакладнага земляробства  ў Беларусі плануюць укараніць паўсюдна. Таму новыя веды  запатрабаваныя не толькі моладдзю. У Глыбоцкім ліцэі  плануюць адкрыць курсы  для работнікаў аграпрамысловага комплексу.