"Штадлер" плануе інвеставаць у беларускую вытворчасць каля 35 мільёнаў еўра

29 мая 2018

"Штадлер" плануе дадаткова інвеставаць у беларускую вытворчасць каля 35 мільёнаў еўра. Наконт гэтага стала вядома па выніках сустрэчы Прэзідэнта з уладальнікам групы кампаній "Штадлер" Петэрам Шпулерам.

У размове абмеркавалі і перспектывы развіцця чыгуначнага транспарту ў нашай краіне. Петэр Шпулер адзначыў, што з часу сустрэчы з Прэзідэнтам у жніўні 2016 года адбыліся пазітыўныя змяненні. Атрыманы некалькі буйных заказаў на двухпавярховыя цягнікі, у тым ліку для маскоўскага "Аэраэкспрэса". Таксама прадукцыя з Фаніпаля пастаўляецца ў Азербайджан, Грузію, Польшчу і Швейцарыю. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб пазітыўнай гісторыі супрацоўніцтва з кампаніяй "Штадлер" і аб тым, як было прынята рашэнне аб буйных інвестыцыях у гэты сектар беларускай эканомікі.

Па выніках сустрэчы Петэр Шпулер падзяліўся планамі развіцця беларускага філіяла. Так, будзе створана новая вытворчасць ператваральнікаў для трамваяў і цягнікоў. Яны будуць экспартавацца ў тым ліку ў краіны Заходняй Еўропы. Таксама пашыраць магутнасці па выпуску вагонаў. Усяго швейцарская кампанія дадаткова інвестуе каля 35 мільёнаў еўра.

Петэр Шпулер, старшыня савета дырэктараў і ўладальнік групы кампаній "Штадлер":

"Некалькі гадоў таму мы адкрылі прадпрыемства па вытворчасці цягнікоў недалёка ад Мінска. Мы паспяхова працуем увесь гэты час. Наша прадукцыя пастаўляецца ў Расію і іншыя дзяржавы, у тым ліку ў краіны Заходняй Еўропы. Наяўнасць добрых кантрактаў апошнім часам, добрая загрузка падштурхнулі нас да таго, каб падумаць аб далейшым пашырэнні і інвестыцыях".

Зараз на беларускім філіяле працуе каля паўсотні работнікаў. З моманту запуску завода выраблены 21 цягнік, гэта больш як сто вагонаў.