Шырокі асартымент толькі якаснай сельгаспрадукцыі, вырашчанай на беларускіх палях, кантралюе КДК

15 февраля 2023

Захаванасць ураджаю пад пільнай увагай спецыялістаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. Летась абнавіліся падыходы да фарміравання і выкарыстання стабфондаў.

Распрацавана новая методыка разліку з улікам патрэбнасцяў унутранага рынку. Таксама вызначаны дакладныя патрабаванні да дагавораў паміж арганізацыямі, якія захоўваюць прадукцыю і рэалізоўваюць яе.

Попыт на беларускую бульбу, яблыкі, моркву высокі, бо прадукцыя, вырашчаная на айчынных палях, заўсёды вызначалася якасцю. Пры гэтым дзяржаўныя кантралёры выявілі шэраг парушэнняў. Многія з іх удалося аператыўна ліквідаваць. Рэпартаж Марыны Раманоўскай (відэа).