Сяргей Румас сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Славакіі Андрэем Данка

4 июня 2019

Аб сумесных праектах у сферах энергетыкі, фармацэўтыкі, электронікі, інавацый ішла размова  і на сустрэчы старшыні Нацыянальнага савета Славакіі Андрэя Данка з прэм'ерам  Сяргеем Румасам. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў:  адносіны паміж краінамі дынамічна развіваюцца на працягу апошніх гадоў. Дасягнуты значны прагрэс у развіцці палітычнага, эканамічнага, рэгіянальнага і міжпарламенцкага дыялогу. Дарэчы, у нашай краіне ўжо дзейнічаюць 11 сумесных і 7 замежных прадпрыемстваў з удзелам славацкага капіталу. А тавараабарот паміж краінамі толькі летась перавысіў  200 мільёнаў долараў.