Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці павялічваюць тэмпы ўборкі збожжавых

17 августа 2015

На сёння ўсяго намалочана больш за 2 млн тон збожжа. Найбольшы ўклад у агульны каравай традыцыйна на поўдні цэнтральнага рэгіёна. 

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім раёне  - 162,7 тысячы тон. Амаль да такога ж ўзроўню набліжаюцца хлебаробы Слуцкага - у іх засеках 160 тысяч.  Далей ідзе Капыльскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 148,5   тысяч тон збожжа.   

Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж,  дзе збіраюць  72,7 цэнтнера з гектара.  У тройцы лідараў таксама  Дзяржынскі -  тут 58 цэнтнераў з гектара і Клецкі раён - 57,7.  Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці - амаль 40,8 цэнтнера.