Першы корпус рэактара для Беларускай атамнай станцыі едзе ў Астравец

16 октября 2015

Вырабілі яго на поўдні Расіі ў горадзе Валгадонску. Для нашай АЭС яны вырабляюць не толькі рэактар, але і цэлы пакет абсталявання: турбіны, парагенератары. Асаблівую цікавасць у журналістаў выклікала адгрузка. Для транспарціроўкі нават прыйшлося перакрываць рух у горадзе і на час дэмантаваць тралейбусныя пуці. Праводзіў сэрца беларускай станцыі дадому Дзмітрый Цітоў.

Яго вага супаставімая з кар'ерным самазвалам БелАЗ, а перыметр са спадарожнікам Вавёрка. З пачатку вытворчасці нарыхтовак да адгрузкі першага корпуса рэактара для Беларускай АЭС прайшло 840 сутак.

Пасля трыццацігадовага перапынку па калідорах валгадонскага Атаммаша зноў блукае вытворчае рэха. Праца ў станочным парку ідзе згодна з графікам. За саракагадовую гісторыю завода выраблена 13 карпусоў рэактараў. Наш стаў першым у новай гісторыі прадпрыемства.

Да прыкладу, пры будаўніцтве гіганта "АўтаВАЗ" у кожную з калон падмурка вытворчых карпусоў было заліта парадку 10 кубаметраў бетону. А пры ўзвядзенні завода "Атаммаш" цэлых 760 кубаметраў.

Сапраўды, тут моцныя павінны быць не толькі сцены. Рэактар вагой 340 тон упершыню пакінуў валгадонскі цэх і ехаў па горадзе з хуткасцю 3 кіламетры за гадзіну.

Для транспарціроўкі рэактара дарожнае пакрыццё павінна быць ідэальным, і каб ні адна ямка не стала перашкодай на шляху, яго перамесцяць на спецпрычал у Валгадонску і даставяць на пароме да Вялікага Ноўгарада, а затым пагрузяць на чыгуначную платформу, якая даедзе да Астраўца.

Рэактар ВВЭР-1000, пакінуты незапатрабаваным пасля рэзкага скарачэння аб'ёмаў будаўніцтва энергаблокаў у 80-ых і 90-ых, вырашылі ўсталяваць, як манумент ля завода "Атаммаш". Такая мадэль ужо не выкарыстоўваецца ў новых АЭС. Сімвалічна, што дзень адгрузкі нашага корпуса рэактара супаў з 70-годдзем атамнай энергетыкі.

У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва атамнай станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020. Зараз у Валгадонску ўжо вядуцца працы па вырабе другога рэактара. Новы корпус павінен быць гатовы да адгрузкі ўжо праз год.