Сёння ў Віцебску стартуе беларуска-літоўскі эканамічны форум

7 июня 2018

Бізнесмены дзвюх краін абмяркуюць сумесныя праекты і інвестыцыі. У форуме ўдзельнічаюць 35 літоўскіх і 80 беларускіх кампаній. Паўночны рэгіён прэзентуе выставу сваіх прадпрыемстваў. Плануецца, што падчас форуму бізнесмены падпішуць дамову аб рэалізацыі інвестпраекта па стварэнні дрэваапрацоўчага комплексу ў Віцебскай вобласці. Таксама пагадненні аб супрацоўніцтве замацуюць подпісамі кіраўнікі некалькіх гарадоў і раёнаў Беларусі і Літвы.