Сёння ва ўрадзе разбіралі праграмы эканоміі энергіі

25 февраля 2014

Сёння ва ўрадзе разбіралі праграмы эканоміі энергіі, матэрыялаў і бюджэтных сродкаў у рамках мінулага Года беражлівасці. З аднаго боку, летась энергаёмістасць ВУП знізілася амаль на 11%, але гэта пры мінімальным росце валавога прадукта. Што датычыцца цвёрдых адыходаў, толькі кожны восьмы кілаграм металу, пластыку, шкла і паперы вяртаецца ў вытворчасць. Тым часам квітнее валютны імпарт, напрыклад, макулатуры. Хоць пад перапрацоўку паперы і кардону пабудаваныя прадпрыемствы, але загружаць іх няма чым. Закрыліся або з перабоямі працуюць пункты прыёму другсыравіны. У выніку Беларусь закупляе чужыя адыходы, а свае пагаршаюць экалогію.


З плюсаў эканоміі - праца кантралёраў на дзяржзакупках. Беспакарана растраціць бюджэтныя грошы сёння амаль немагчыма. З 700 000 здзелак за казённы кошт толькі 5 000, г.зн. меней за працэнт апынуліся неабгрунтаванымі. Аналагічную дысцыпліну плануюць укараніць па ўсёй сістэме нарыхтоўкі другсыравіны.