Сёння адкрыўся Беларуска-бангладэшскі бізнес-форум

9 июля 2013

Да пачатку прэм'ер-міністры дзвюх краін наведалі выставу дасягненняў Бангладэш у розных сферах дзейнасці. У склад дэлегацыі, якая прыбыла, увайшлі прадстаўнікі больш як 30 кампаній і шматпрофільных карпарацый. Гэта вытворцы тэкстылю, пражы, тавараў для здароўя, прадукцыі сельскай гаспадаркі. Адзначым, каля 20% ВУП Бангладэш займае менавіта прамысловая вытворчасць. Паводле слоў прэм'ера Беларусі, гэта прыкмета стабільнага развіцця дзяржавы. Бакі ўжо ў найбліжэйшыя гады плануюць шматразова павялічыць узаемавыгадны гандаль.


У рамках бізнес-форуму краіны плануюць падпісаць дагаворы па ўзаемнай абароне інвестыцый і пазбяганні падвойнага падаткаабкладання. Таксама бакі разгледзяць шэраг пытанняў візавага рэжыму і іншыя праекты.