Сёння МЗС Беларусі і Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн правядуць прамую лінію

17 ноября 2015

Як нарасціць і дыверсіфікаваць беларускі экспарт? Сёння МЗС Беларусі і Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн правядуць "прамую лінію" для айчынных экспарцёраў. Яна пачнецца ў 10 раніцы. Яе мэта - пашырыць асартымент тавараў і паслуг, які пастаўляецца за мяжу, а таксама знайсці новыя магчымасці выхаду на знешнія рынкі. На пытанні беларускіх экспарцёраў гатовы адказаць супрацоўнікі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн. Задаць пытанні можна па тэлефоне альбо электроннай пошце. Яны на вашых экранах.