Саудаўская нафта пачне сёння паступаць на "Нафтан"

16 мая 2020
Першы чыгуначны састаў з чорным золатам ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco прыбудзе сёння на НПЗ. Гэта нашаму каналу паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Адзначым, сёлета Беларусь таксама закупляла для сваіх НПЗ нарвежскую і азербайджанскую нафту - з перавалкай у партах Літвы і Украіны адпаведна. А ў пачатку чэрвеня ў порт Клайпеды павінен прыйсці танкер з амерыканскай нафтай.