Рэгіянальны форум Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН стартуе ў Жэневе

1 марта 2018

Вопыт Беларусі ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця будзе прадстаўлены на Рэгіянальным форуме Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Форум стартуе сёння ў Жэневе. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні мэтаў Мар'яна Шчоткіна. Нагадаем, у лютым у Мінску прайшоў форум каардынатараў, якія сфармулявалі вырашальныя фактары дасягнення ўстойлівасці. Гэта сумесныя дзеянні ўсіх партнёраў на ўсіх узроўнях і абмен вопытам. Важны інструмент дасягнення ўстойлівасці на нацыянальным узроўні – задзейнічанне парламентаў.