Развіццё міжнароднага інвеставання ў будаўнічую сферу абмеркавалі на спецыялізаванай выставе ў Маскве

28 июня 2021

Беларускія квадратныя метры карыстаюцца высокім попытам у расіян. І тут адзначаны рост адразу на 15 %. На столькі больш здзелак па выніках мінулага года заключыў найбуйнейшы беларускі забудоўшчык. Развіццё міжнароднага інвеставання ў будаўнічую сферу абмяркоўвалі ў гэтыя выхадныя на спецыялізаванай выставе ў Маскве. 

Міжнародная выстава замежнай нерухомасці Moscow's Premier International Real Estate Show - найбуйнейшая экспазіцыя замежнай нерухомасці ў Расіі. Беларусь прадстаўляе вядомы забудоўшчык краіны і фактычна на цэнтральным стэндзе.

Расіяне актыўна інвестуюць у нерухомасць у Беларусі. У жылую і камерцыйную. Гэта просты спосаб прымножыць сродкі з улікам большай даступнасці нерухомасці ў Мінску, чым у Маскве (відэа).