Халаднаватае і дажджлівае надвор'е захаваецца да канца тыдня

8 июля 2020
Ападкі сёння чакаюцца на большай частцы Мінскай вобласці, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні, месцамі парывісты. Днём тэмпература паветра ад 16 да 20 градусаў цяпла. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да плюс 10 – плюс 15 градусаў. Такое надвор'е захаваецца і заўтра. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы і туманы. Спякота ж вернецца ў другой палове ліпеня.