Разнастайнасць нясвіжскага АПК: ад пшаніцы да асятровых

2 августа 2022

Калі сам месяц названы ў гонар працы ў полі. Жнівень - час самага інтэнсіўнага жніва. Намалот аграрыяў Мінскай вобласці набліжаецца да адзнакі 400 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 45 цэнтнераў з гектара. 

Некаторыя сельгасарганізацыі, як, напрыклад агракамбінат "Нясвіжскі", вырабляюць і высакаякаснае насенне збожжавых. Мясцовыя аграрыі таксама развіваюць племянную жывёлагадоўлю (гэта тая самая мармуровая ялавічына). Займаюцца і аквакультурай. Аб разнастайнасці АПК - Аляксей Кандраценка. 

"Флатылія" камбайнаў шарэнгай намалочвае азімую пшаніцу. Сорт "эміль" на палях агракамбіната "Нясвіжскі" дае 75 цэнтнераў з гектара. Культура стане насеннем для сяўбы ў палях іншых аграрыяў усёй краіны. Свае ж землі зараз рыхтуюць засяваць азімымі. 

І калі палявыя работы "Нясвіжскага" - справа сезонная, то дзейнасць парнікова-цяплічнага камбіната  круглагадовая. 

Яшчэ адзін напрамак у рабоце агракамбіната - вырошчванне агародніны закрытага грунту. Зараз, напрыклад, у цяпліцах час збору таматаў розных сартоў. 

Пачынаюць выбарку спелай прадукцыі з шасці гадзін раніцы. Апоўдні ў цяпліцах да плюс 42 спякоты. У асартыменце ад калючых агуркоў "б'ёрн" да таматаў розных колераў і формаў і нават баклажаны. 

Яшчэ адзін гастранамічны эксклюзіў агракамбіната - развядзенне асятровых парод рыбы. Тут цэніцца мяса і, вядома, чорная ікра. За год спецыялісты аквакультуры вырабляюць дзесяць тон прадукцыі для ўнутранага рынку. 

Новы кірунак для нясвіжскіх аграрыяў  - племянная жывёлагадоўля. Статак кароў мясной пароды абердзін-ангускай пасялілі на комплексе, які пабудавалі летась. 

Сельгаспрадпрыемства - наватар і ў энергетыцы. Ужо тры гады тут працуе ветрагенератар, які забяспечвае палову патрэбаў усяго агракамбіната ў электраэнергіі. 

У планах  поўнасцю перайсці на альтэрнатыўную энергетыку. Для гэтага на нясвіжскіх землях усталююць і яшчэ адзін аналагічны вятрак.