Раней чым звычайна нарыхтоўку зялёных кармоў пачалі аграрыі Мінскай вобласці

24 мая 2020
Адзін з першых - Смалявіцкі раён. Ураджайнасць яшчэ не самая высокая - усё ж паўплывала надвор'е. Аднак сама зялёная маса якасная, багатая пажыўнымі рэчывамі. Усяго кармавую базу зараз нарыхтоўваюць тры гаспадаркі раёна. Агульная ж плошча ўборкі 11 тысяч гектараў.
Масавы ўкос травы ў Мінскай вобласці пачнецца праз некалькі дзён. Увогуле плануецца ўбраць больш як 250 тысяч гектараў.